Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зернефура́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да зернефуражу. Зернефуражныя культуры.

зерня... (гл. зерне...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «зерне...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: зернясховішча, зерняедны.

зернява́ты, ‑ая, ‑ае.

Які мае выгляд, форму зерня.

зерняво́з, ‑а, м.

Аўтамабіль для перавозкі зерня без тары, насыпам.

зернявы́,

гл. зерневы.

зерняе́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Насякомае сямейства жукоў, шкоднік бабовых раслін.

зерняе́дны, ‑ая, ‑ае.

Які харчуецца толькі зернем. Зерняедныя птушкі.

зерняпу́льт, ‑а, М ‑льце, м.

Машына для ачысткі і сарціроўкі, а таксама для перагрузкі і сушкі зерня.

зерняскла́д, ‑а, м.

Тое, што і зернясховішча.

зернясхо́вішча, ‑а, н.

Спецыяльна прыстасаванае памяшканне для захоўвання зерня. Пабудаваць зернясховішча.