верхаво́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак., кім-чым, дзе і без дап.
Разм. Узначальваць, кіраваць, распараджацца. Верхаводзіць у гульнях. □ [Міхал:] — Ну, сядай, расказвай, старшыня, як верхаводзіла. Васілевіч. На сходзе верхаводзілі беднякі. Бажко.
верхаво́дка 1, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
Разм. Жан. да верхавод.
верхаво́дка 2, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
1. Падземная вада, якая залягае паблізу ад зямной паверхні. — Вада тут павінна быць смачная, — заўважыў Міша. — Чаму, Мішачка? — Бо глыбока. Не верхаводка якая. Лобан.
2. Разм. Верхавая вада. [Паласа снегу] стала шырэйшай, па ёй пайшла верхаводка і размыла пратаптаную сцежку. Курто. Заліла верхаводка Каляіны, дарогі. Танк.
верхаво́дка 3, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
Невялікая прэснаводная рыба сямейства карпавых. Пасярэдзіне стаяла закопчанае вядро, у якім пад аерам у вадзе ляжала некалькі ўжо нежывых рыбак — ці то верхаводак, ці то плотак. Чыгрынаў.
верхавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае дачыненне да язды верхам, прызначаны для такой язды. Верхавы конь.
2. у знач. наз. верхавы́, ‑ога, м. Коннік. Убачыўшы верхавога, салдат запыніўся; верхавы махнуў яму шабляй. Колас.
•••
Верхавая вада гл. вада.
верхагля́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Той, каму ўласціва верхаглядства.
верхагля́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
Жан. да верхагляд.
верхагля́днічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Займацца, цікавіцца чым‑н. павярхоўна, неглыбока.
верхагля́дства, ‑а, н.
Разм. Павярхоўныя, няўважлівыя адносіны да чаго‑н.; неглыбокае знаёмства з чым‑н. Больш за ўсё на свеце.. [Арлоўскі] ненавідзеў верхаглядства, пустую балбатню. Паслядовіч.
верхала́з, ‑а, м.
1. Рабочы, спецыяліст па выкананню работ на вялікай вышыні. [Сусед:] — Пачынаў юнак у тэлеграфнай калоне, верхалазам па слупах. Шынклер.
2. Разм. Гарэза, свавольнік. Сабраўшы каманду такіх, як і ён сам, верхалазаў, Генька Собаль.. пераказваў змест кнігі. Паслядовіч.
ве́рхам, прысл.
1. Седзячы на кані, спусціўшы ногі па абодва бакі яго; седзячы на кім‑, чым‑н., як на кані. [Ладынін:] — Хочацца прабегчы па разоры паміж жытам, праехаць верхам на кані... Шамякін. Па аслах, мулах і вярблюдах мараканскія сяляне ездзяць верхам і перавозяць грузы. В. Вольскі.
2. Зверху, па версе. Агонь імкліва пашырыўся і ўзляцеў на верхавіны ялін і соснаў — і пайшоў шумець нізам і верхам. Шчарбатаў.
•••
Верхам сесці на каго гл. сесці.
верхату́ра, ‑ы, ж.
Разм. жарт. Верхняя частка якога‑н. збудавання, памяшкання; верхні, апошні паверх. Жыць на верхатуры. □ Бязногі Піліп, узлезшы сваім адумам на верхатуру царквы, гасіў ва ўсе званы. Лобан.