Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

антысаніта́рны, ‑ая, ‑ае.

Які супярэчыць патрабаванням санітарыі. Антысанітарны стан.

антысацыя́льны, ‑ая, ‑ае.

Супрацьграмадскі.

антысве́т, ‑у, М ‑свеце, м.

Гіпатэтычны касмічны аб’ект (тыпу зоркі або галактыкі), які складаецца з антырэчыва.

антысейсмі́чны, ‑ая, ‑ае.

Здольны супрацьстаяць штуршкам землетрасення.

антысемі́т, ‑а, М ‑міце, м.

Той, хто варожа ставіцца да яўрэяў.

антысемі́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да антысеміт.

антысеміты́зм, ‑у, м.

Нацыянальная нянавісць да яўрэяў, якую рэакцыянеры ствараюць штучна і распальваюць у класавых і палітычных мэтах.

антысемі́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да антысемітызму і да антысеміта. Антысеміцкія настроі.

антысе́птык,

гл. антысептыкі.

антысе́птыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. Абеззаражванне ран шляхам выкарыстання хімічных рэчываў, якія знішчаюць хваробныя мікраарганізмы.

2. зб. Сродкі, якімі робіцца абеззаражванне.