Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

азло́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; заг. азлабі; зак., каго-што.

Зрабіць злосным, зласліва настроіць да ўсяго навакольнага.

азло́бленасць, ‑і, ‑яе.

Уласцівасць азлобленага.

азло́блены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад аздобіць.

2. у знач. прым. Які зрабіўся (стаў) злосным у выніку няўдачы, непрыемнасці і пад.; зласліва настроены да ўсяго навакольнага. // Які выяўляе злосць, бязлітаснасць. Азлоблены погляд.

азмро́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад азмрочыць.

азмро́чвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да азмрочыцца.

2. Зал. да азмрочваць.

азмро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да азмрочыць.

азмро́чыцца, ‑чыцца; зак.

1. Пацямнець, стаць змрочным, цёмным.

2. Стаць панурым, сумным (звычайна пра погляд, твар). // Стаць менш радасным з-за якога‑н. засмучэння, непрыемнасці. І вось радасць ужо азмрочылася, хоць чалавек спачатку і намагаўся адолець злосць. Асіпенка.

азмро́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

1. Зацямніць, ахутаць цемрай.

2. Зрабіць сумным, маркотным, журботным. Маленства дзяцей азмрочыла вайна. □ [Лазавому] стала шкада, што ён азмрочыў такі светлы вечар настаўніцы. Васілевіч. Такому каханню можна было пазайздросціць, аднак я быў перакананы, што яшчэ ні адна хмурынка не азмрочыла яго, яно яшчэ не прайшло праз выпрабаванне. Чарнышэвіч. // Крыўдзячы, зрабіць менш радасным, прыемным. [Няшчасце], відаць, знарок цікавала за хлапчуком, каб у самы прыемны час азмрочыць яго радасць. Пальчэўскі.

азнаёміцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца.

Зак. да знаёміцца (у 2 знач.). Азнаёміцца з пастановай сходу. Азнаёміцца з флорай Палесся.

азнаёміць, ‑млю, ‑міш, ‑міць.

Зак. да знаёміць (у 2 знач.).