індыві́дуум, ‑а,
[Лац. individuum — асобіна.]
індыві́дуум, ‑а,
[Лац. individuum — асобіна.]
інды́га,
1. Фарбавальнік цёмна-сіняга колеру, які ў мінулым здабываўся з соку некаторых трапічных раслін, а цяпер атрымліваецца хімічным спосабам.
2.
[Ісп. indigo.]
інды́гавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да індыга.
2. Цёмна-сіні, кубавы.
і́ндыевы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да індыю.
інды́ец,
і́ндый, ‑ю,
Хімічны элемент; рэдкі метал серабрыста-белага колеру, мякчэйшы за свінец.
[Лац. Indium.]
інды́йскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Індыі, індыйцаў, належыць ім.
інды́йцы, ‑аў;
Агульная назва ўсяго карэннага насельніцтва Індыі незалежна ад нацыянальнай, рэлігійнай і каставай прыналежнасці.
інды́к, ‑а,
Вялікая свойская птушка сямейства фазанавых, якую разводзяць для атрымання мяса; самец гэтай птушкі.
•••
індыка́тар, ‑а і ‑у,
1. ‑а. Прыбор, які служыць для вымярэння фізічных велічынь (ціску, нагрузкі і пад.), а таксама для адлюстравання ходу працэсаў або стану аб’екта назірання.
2. ‑у. Рэчыва, якое ўводзіцца ў раствор для выяўлення хімічнага працэсу, што адбываецца ў растворы.
3. ‑а. Бібліятэчная картатэка, якая паказвае, хто ўзяў чытаць кнігу.
[Лац. indicator — паказальнік.]