ускалма́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад ускалмаціць.
2. у знач. прым. Растрапаны, непрычасаны (пра валасы, шэрсць). Дзядзька Міша, праходзячы міма, пагладзіць ускалмачаныя валасы хлапчука і з усмешкай запытае: «Ну, як справы, Алік?» Хадкевіч. // З непрычасанымі, растрапанымі валасамі, шэрсцю. Пятро пазіраў на дзверы хаты. Нарэшце яны расчыніліся, паказалася ўскалмачаная галава без кепкі. Лупсякоў.
ускалма́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да ускалмаціцца.
2. Зал. да ускалмачваць.
ускалма́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да ускалмаціць.
ускалу́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да ускалупнуць, ускалупіць.
ускалупі́ць, ‑луплю, ‑лупіш, ‑лупіць; зак., што.
Разм. Тое, што і ускалупнуць.
ускалу́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да ускалупнуць, ускалупіць.
ускалупну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.
Калупнуўшы, прыўзняць, аддзерці, аддзяліць.
ускалыха́цца, ‑лышацца; зак.
Пачаць калыхацца, закалыхацца. Жоўтым ускалышуцца морам Нашых жытоў каласы. Танк.
ускалыха́ць, ‑лышу, ‑лышаш, ‑лыша; зак.
1. што. Прывесці ў рух, прымусіць калыхацца. І нідзе я не змог бы Пражыць ні хвіліны адной.. Без вятроў, што мой Сож І што Волгу маю ўскалыхалі. Кірэенка. / у вобразным ужыв. І працаю вясёлай Напоўніцца прастор, І песняю дзяўчаты Ускалышуць звонкі бор. Русак.
2. перан.; каго. Разм. Узгадаваць, выхаваць, выпесціць. Знаю — шмат ты [Нарач] каго ўскалыхала, Умывала празрыстай вадой І нярэдка бурлівай бывала, Уздымаючы хвалі гарой. Прыходзька. Мяне з маленства ўскалыхала бура. Маё дзяцінства — на шляхах вайны. Ставер.
ускалы́хвацца, ‑аецца.
Незак. да ускалыхацца, ускалыхнуцца.