Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тумано́граф, ‑а, м.

Прыбор для вымярэння шчыльнасці туману ​1.

[Ад слова туман і грэч. graphō — пішу.]

ту́мба, ‑ы, ж.

1. Невысокі слупок каля дарогі або тратуара. Па краях стаяць спецыяльныя тумбы ці урны, каб вадзіцелі здалёк маглі заўважыць пляцоўку ці абмінуць. Жычка.

2. Падстаўка для чаго‑н. у выглядзе такога слупка. У пакоі стол з букетам палявых кветак .. Масіўная тумба з вазонам. Чорны. // Ніжняя частка пісьмовага стала ў выглядзе невялікай шафкі з шуфлядамі. За сталом з дзвюма тумбамі сядзеў другі міліцыянер .. і вадзіў алоўкам па аркушы паперы. Арабей.

3. Круглае збудаванне для наклейвання аб’яў, афіш і пад. Вось .. [чалавек] спыніўся ля круглай рэкламнай тумбы, заклеенай мноствам аб’яў. Мехаў.

4. перан. Разм. зневаж. Пра тоўстага чалавека. Бургамістр .. гыркнуў па сваю палавіну. — Чаго фыркаеш, скрыня? Ці ім, панам афтэрам, скакаць з вамі, тумбамі! Лынькоў.

ту́мбачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Памянш. да тумба (у 1, 2 знач.).

2. Невялікі столік-шафка, які ставяць звычайна каля ложка. На невысокай тумбачцы стаяў прыёмнік. Ваданосаў. На тумбачцы каля ложка хворага ў шкляным званка стаялі прыгожыя свежыя кветкі — белыя і ружовыя астры, цёмна-карычневыя гваздзікі. Краўчанка.

ту́мблер, ‑а, м.

Механічны пераключальнік, які выкарыстоўваецца для камутацыі ланцугоў кіравання ў электра- і радыётэхнічных прыборах. Віця падкруціў тумблер настройкі. Нешта чорнае, падобнае на лодку, прамільгнула сярод шэрых хваль. Шыцік.

[Англ. tumbler.]

тунг, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Трапічнае дрэва сямейства малачаевых, з насення якога здабываюць алей для тэхнічных мэт.

2. ‑у. Драўніна гэтага дрэва.

[Кіт.]

ту́нгавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тунга. Тунгавае лісце. // Які здабываецца з насення тунга. Тунгавы алей.

тунгу́с,

гл. тунгусы.

тунгу́ска,

гл. тунгусы.

тунгу́скі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тунгусаў, які належыць, уласцівы ім. Тунгускія звычаі.

тунгу́сы, ‑аў; адз. тунгус, ‑а, м.; тунгуска, ‑і, ДМ ‑гусцы; мн. тунгускі, ‑сак; ж.

Устарэлая назва эвенкаў.