Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зернеплюшчы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Машына для расплюшчвання зерня.

зернесартава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаны, служыць для сарціроўкі зерня.

зернесаўга́с, ‑а, м.

Саўгас, які займаецца вырошчваннем зерневых культур.

зернесушы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Спецыяльна прыстасаванае памяшканне для сушкі зерня.

2. Механічная ўстаноўка для сушкі зерня.

зе́рнетка,

гл. зярнятка.

зе́рнеткавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да зернетка.

зернеўбо́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ўборкі зерня. Зернеўборачныя работы. Зернеўборачныя машыны.

зернеўвільгатня́льнік, ‑а, м.

Машына для ўвільгатнення зерня, якое перапрацоўваецца ў муку.

зернеўло́ўнік, ‑а, м.

Прыстасаванне ва ўборачных машынах для збірання зерня, якое асыпаецца.

зернефура́ж, ‑у, м.

Зерневы фураж.