Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

атрапа́ць, атраплю, атрэплеш, атрэпле; зак., што.

Тое, што і абтрапаць (у 1 знач.). Тады бацька атрапаў рукі аб штаны і павярнуўся да сына, пільна ўглядаючыся ў яго. Кудравец.

•••

Рукі атрапаць (атрэсці) — катэгарычна адмовіцца ад чаго‑н.

атрапі́н, ‑у, м.

Ядавітае рэчыва, якое здабываецца з раслін беладонны, блёкату, дурнап’яну і выкарыстоўваецца ў медыцынскай практыцы як болепатольны сродак.

атраса́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да атрэсціся.

2. Зал. да атрасаць.

атраса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да атрэсці.

атрафі́раваны, ‑ая, ‑ае.

Які атрафіраваўся, страціў жыццяздольнасць.

атрафі́равацца, ‑руецца; зак. і незак.

Зменшыцца (змяншацца), страціць (страчваць) жыццяздольнасць (пра органы, часткі жывога арганізма). Я ўжо гадоў дзесяць не адчуваю пахаў. Калі хадзіў у школу, часта прастуджваўся, мае органы [нюху] атрафіраваліся, і цяпер пахла што ці смярдзела, а для мяне ўсё роўна. Карпюк.

атрафі́я, ‑і, ж.

Страта жыццяздольнасці і змяншэнне памераў органа, асобных тканак арганізма ў выніку парушэння харчавання або працяглай бяздзейнасці. // перан. Страта, прытупленне якой‑н. уласцівасці, здольнасці і пад.

[Ад грэч. atropheo — чахну.]

атрупяне́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які страціў з перапуду самавалоданне; аслупянелы. [Стэфа] яшчэ некалькі хвілін стаяла атрупянелая. Новікаў.

атрупяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Вельмі спалохацца, страціць самавалоданне; аслупянець.

атрусі́цца, атрусіцца; зак.

Нарадзіць трусянят (пра трусіху).