Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

англама́нія, ‑і, ж.

Захапленне ўсім англійскім.

англаса́кс,

гл. англасаксы.

англасаксо́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да англасаксаў.

англаса́ксы, ‑аў; адз. англасакс, ‑а, м.

Народнасць, якая ўтварылася ў Англіі ў 7–10 стст. пасля англасаксонскага заваявання ў выніку змяшання англаў, саксаў, ютаў і часткова элементаў кельцкіх плямён.

англафі́л, ‑а, м.

Прыхільнік англійскай нацыі, культуры і пад.

англафі́льства, ‑а, м.

Прыхільнасць да англійскай нацыі, культуры і пад.

англафо́б, ‑а, м.

Чалавек, які ненавідзіць усё англійскае.

англафо́бства, ‑а, н.

Нянавісць да ўсяго англійскага.

англі́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да Англіі, англічан. Англійская мова. Забастоўка англійскіх гарнякоў. □ На парозе з’явіўся наглядчык у зялёным англійскім шынялі. Самуйлёнак.

англіка́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пануючай у Англіі разнавіднасці пратэстанцкай рэлігіі. Англіканская царква.