Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цюк​1, ✂, м.

Вялікі мяккі скрутак чаго-н., звычайна ў упакоўцы; вялікая звязка чаго-н.

  • Ц. сена.

|| памянш. цючок, ✂.

|| прым. цюкавы, ✂.

  • Цюкавое сена (у цюках).

цюк​2, гукаперайм.

  1. Ужыв. для абазначэння стуку.

  2. у знач. вык. Ужыв. у значэнні дзеяслова цюкаць — цюкнуць і цюкацца — цюкнуцца.

    • Ц. у шыбу і разбіў.

цюкаваць, ✂; незак.

Увязваць, пакаваць у цюкі.

  • Ц. сена.

|| наз. цюкаванне, ✂ і цюкоўка, ✂.

цюкацца, ✂; незак. (разм.).

Ударацца аб што-н. з лёгкім стукам; стукацца.

|| аднакр. цюкнуцца, ✂.

цюкаць, ✂; незак. (разм.).

Удараць, утвараючы слабы стук.

  • Чуваць было як цюкалі сякеры.

|| аднакр. цюкнуць, ✂.

|| наз. цюканне, ✂.

цюкнуць, ✂; зак. (разм.).

  1. гл. цюкаць.

  2. Забіць, прыкончыць.

    • Ц. табурэткай па галаве.
  3. Выпіць.

    • Ц. па чарцы.

цюкоўшчык, ✂, м.

Рабочы, які займаецца цюкоўкай.

|| ж. цюкоўшчыца, ✂.