Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цмок​1, ✂, м.

У казках і народных паданнях: пачвара ў выглядзе змея, дракона.

  • Асілкі змагаліся з цмокам.

цмок​2, выкл.

  1. Ужыв. гукапераймальна для абазначэння адрывістага гуку, які атрымліваецца раптоўным раскрыццём сціснутых губ.

  2. вык. Цмокнуў (разм.).

    • Хлопчык ц. у шчаку бабулю.

цмокацца, ✂; незак. (разм.).

Гучна цалавацца.

|| аднакр. цмокнуцца, ✂.

|| наз. цмоканне, ✂.

цмокаць, ✂; незак.

  1. Утвараць губамі гук, падобны на гук усмоктвання.

  2. Гучна цалаваць (разм.).

|| аднакр. цмокнуць, ✂.

|| наз. цмоканне, ✂.