Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ферасплаў, ✂, м. (спец.).

Сплаў жалеза з якім-н. іншым элементам.

|| прым. ферасплаўны, ✂.

ферзь, ✂, м.

Самая моцная фігура ў шахматнай гульні.

|| прым. ферзевы, ✂.

  • Ф. гамбіт.

ферма​1, ✂.

  1. Жывёлагадоўчая гаспадарка ў калгасах і саўгасах.

    • Лепшая ў раёне малочная ф.
  2. Прыватнае сельскагаспадарчае прадпрыемства, прыватная гаспадарка, заснаваныя на ўласнай або апрацаванай зямлі.

|| прым. ферменны, ✂.

ферма​2, ✂, ж. (спец.).

Збудаванне, канструкцыя са злучаных між сабой металічных ці драўляных брусоў.

  • Маставая ф.

|| прым. фермавы, ✂ і ферменны, ✂.

фермент, ✂, м. (спец.).

Арганічнае рэчыва, якое выпрацоўваецца жывой клеткай і рэгулюе абмен рэчываў у арганізме.

|| прым. ферментны, ✂.

фермер, ✂, м.

Уладальнік або арандатар фермы 1 (у 2 знач.).

|| прым. фермерскі, ✂.

фермерства, ✂, н.

  1. Фермерская сістэма гаспадаркі.

  2. зб. Фермеры.

ферт, ✂, м.

  1. Старая назва літары «ф».

  2. Самаздаволены, фарсісты і франтаваты чалавек (разм.).

◊

  • Фертам хадзіць або глядзець (разм.) — мець самаздаволены выгляд.