Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

федэралізм, ✂, м.

  1. Дзяржаўны лад, заснаваны на прынцыпах федэрацыі.

  2. Палітычны рух за ўстанаўленне такога ладу.

|| прым. федэралісцкі, ✂.

федэраліст, ✂, м.

Прыхільнік федэралізму.

|| ж. федэралістка, ✂.

федэрацыя, ✂, ж.

  1. Саюзная дзяржава, якая складаецца з дзяржаў, што аб’ядналіся, або дзяржаўных утварэнняў, што захоўваюць пэўную юрыдычную і палітычную самастойнасць; адпаведная форма дзяржаўнага ўладкавання.

    • Расійская Федэрацыя.
  2. Саюз асобных таварыстваў, арганізацый.

    • Шахматная ф.

|| прым. федэратыўны, ✂ і федэральны, ✂.

  • Федэратыўная дзяржава.
  • Федэратыўная Рэспубліка Германіі.
  • Федэратыўная адзінка.
  • На федэратыўных пачатках.
  • Федэральны канцлер.