Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фетр, , м.

Валены з воўны лепшы гатунак лямцу, які ідзе на выраб капелюшоў, валёнак і інш.

|| прым. фетравы, .

фетыш, , м.

  1. У першабытных народаў: прадмет, надзелены звышнатуральнай магічнай сілай, дзякуючы чаму служыў аб’ектам рэлігійнага культу.

  2. перан. Рэч або чалавек, якога паважаюць, якому вераць і слепа пакланяюцца.

фетышызаваць, ; зак. і незак. (кніжн.).

Ператварыць (ператвараць) што-н. у фетыш (у 2 знач.); адносіцца да чаго-н. як да фетыша.

|| наз. фетышызацыя, .

фетышызм, , м.

  1. Культ неадушаўлёных прадметаў у першабытных народаў.

  2. Пакланенне фетышам (у 2 знач.), фетышызацыя чаго-н. (кніжн.).

|| прым. фетышысцкі, .