Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

феерверк, , м.

Каляровыя агні ў паветры, якія атрымліваюцца пры спальванні разнастайных парахавых сумесей у час розных святаў, урачыстасцей і пад.

  • Святочны ф.
  • Ф. слоў (перан. пра лішняе мнагаслоўе).

|| прым. феерверачны, .

феерверкер, , м.

У царскай Расіі: унтэр-афіцэр артылерыі.

феерычны, .

  1. гл. феерыя.

  2. Казачны, чароўны, як у феерыі.

    • Феерычнае відовішча.

|| наз. феерычнасць, .

феерыя, , ж.

  1. Тэатральнае або цыркавое прадстаўленне з казачным сюжэтам, раскошнымі дэкарацыямі і рознымі сцэнічнымі эфектамі.

  2. перан. Чароўнае, казачнае відовішча.

|| прым. феерычны, .

  • Феерычныя эфекты.