Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

род1, , м.

  1. Асноўная грамадская арганізацыя першабытнаабшчыннага ладу, аб’яднаная сваяцтвам і агульнасцю гаспадаркі.

    • Старэйшына роду.
  2. Рад пакаленняў, якія паходзяць ад аднаго продка, а таксама ўвогуле пакаленне.

    • Са знатнага роду.
    • Весці свой р. ад каго-н. (паходзіць ад каго-н.).
    • Родам гараджанін.
    • З роду ў р. (з пакалення ў пакаленне).
    • Без роду, без племені (пра чалавека невядомага паходжання; уст.).
    • Ні роду ні племені (пра чалавека адзінокага, без родных; уст.).
    • Гэта ў іх у родзе (па спадчыннасці).
    • Р. чалавечы (людзі).
  3. У сістэматыцы жывёл і раслін: група, якая аб’ядноўвае некалькі відаў, што валодаюць агульнымі прыметамі.

  • Ад (з) роду (разм.) — ад самага нараджэння.

  • На раду напісана што (разм.) — прадвызначана.

род2, , м.

  1. Разнавіднасць чаго-н., якая валодае якой-н. якасцю, уласцівасцю.

    • Р. войск (спецыялізацыя войск у залежнасці ад характару ўзбраення і прызначэння).
    • Войскі ўсіх родаў зброі.
  2. Напрамак, спосаб дзейнасці.

    • Выбраць новы р. дзейнасці.
  3. Нешта (нехта) накшталт каго-, чаго-н., падабенства каго-, чаго-н.

    • Гэта гасцініца — р. пансіяната.

род3, , м.

Граматычны клас слоў, які характарызуецца пэўнымі склонавымі канчаткамі і асаблівасцямі дапасавання.

  • Назоўнікі мужчынскага, жаночага і ніякага роду.

|| прым. родавы, .

родавы, .

  1. Які мае адносіны да роду​1 (у 1 і 2 знач.), радавы.

    • Р. лад.
  2. Які належыць роду​1 (у 2 знач.), перадаецца з пакалення ў пакаленне.

    • Р. побыт.

родадапамога, , ж. (спец.).

Медыцынская дапамога жанчынам у час цяжарнасці, родаў і ў пасляродавы перыяд.

|| прым. родадапаможны, .

  • Родадапаможная ўстанова.

роданачальнік, , м.

  1. Продак, ад якога вядзе свой пачатак род​1 (у 2 знач.).

  2. перан. Тое, што і заснавальнік.

    • В.Дунін-Марцінкевіч і Ф.Багушэвіч — роданачальнікі беларускага крытычнага рэалізму.

|| ж. роданачальніца, .

родзіч, , м.

  1. Член роду​1 (у 1 знач.).

  2. Сваяк, чалавек, блізкі па паходжанню (разм.).

|| ж. родзічка, .

роднасны, .

  1. Заснаваны на адносінах роднасці (у 1 знач.), які мае адносіны да роднасці (у 1 знач.), да родных.

    • Роднасныя сувязі.
    • Роднасныя адносіны.
  2. Блізкі да другога (-іх) па паходжанню, па прыметах, якасцях і пад.

    • Роднасныя народы.
    • Роднасныя мовы.

|| наз. роднаснасць, .

роднасць, , ж.

  1. Адносіны паміж людзьмі, якія маюць агульных продкаў.

    • Р. першай ступені.
    • Р. душ (перан.).
  2. Блізкасць, падабенства, заснаванае на агульнасці паходжання.

    • Р. славянскіх народаў.

родны, .

  1. Які знаходзіцца ў кроўнай роднасці, а таксама наогул у роднасці (у 1 знач.).

    • Р. брат.
    • Родная цётка.
    • Гасціць у родных (наз.).
  2. Свой па нараджэнню, па духу, па звычках.

    • Родная вёска.
    • Родная мова (мова сваёй радзімы, на якой гавораць з дзяцінства).
  3. Дарагі, любы, мілы (у звароце).

|| ласк. родненькі, .