род1, 
- 
		Асноўная грамадская арганізацыя першабытнаабшчыннага ладу, аб’яднаная сваяцтвам і агульнасцю гаспадаркі. - Старэйшына роду.
 
- 
		Рад пакаленняў, якія паходзяць ад аднаго продка, а таксама ўвогуле пакаленне. - Са знатнага роду.
- Весці свой р. ад каго-н. (паходзіць ад каго-н. ).
- Родам гараджанін.
- З роду ў р. (з пакалення ў пакаленне).
- Без роду, без племені (пра чалавека невядомага паходжання; уст. ).
- Ні роду ні племені (пра чалавека адзінокага, без родных; уст. ).
- Гэта ў іх у родзе (па спадчыннасці).
- Р. чалавечы (людзі).
 
- 
		У сістэматыцы жывёл і раслін: група, якая аб’ядноўвае некалькі відаў, што валодаюць агульнымі прыметамі. 
- Ад (з) роду ( - разм. ) — ад самага нараджэння.
- На раду напісана што ( - разм. ) — прадвызначана.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)