Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рот, , м.

  1. Поласць паміж верхняй і ніжняй сківіцамі, якая мае адтуліну ў ніжняй частцы твару.

    • Паласкаць р.
    • Горка ў роце.
    • Дыхаць ротам.
    • Адкрыць р. (таксама перан. надта здзівіцца; разм.).
    • У р. не лезе што-н. каму-н. (не хоча і не можа есці; разм.).
    • Не браць у р. чаго-н. (не есці або не піць, не ўжываць; разм. У р. не бярэ гарэлкі).
    • Разявіць р. (таксама перан. тое, што і адкрыць рот; разм.).
    • Баяцца р. разявіць (перан.; баяцца што-н. сказаць, паспрачацца; разм.).
    • Заціснуць р. каму-н. (таксама перан. не даць свабодна выказацца; прымусіць маўчаць; разм.).
    • Заляпіць р. каму-н. (перан. подкупам, падарункамі прымусіць маўчаць, не гаварыць праўду; разм. неадабр.).
    • Не закрываючы рота гаварыць (не змаўкаючы; разм.).
    • У р. глядзець каму-н. (таксама перан. угодліва слухаць або слухацца каго-н.; разм. неадабр.).
  2. Абрысы і разрэз губ.

    • Вялікі р.
    • Прыгожы р.
  3. У жывёл: тое, што і пашча.

    • Рыбін р.
  4. перан. Ядок, утрыманец (разм.).

    • Карміць шэсць ратоў.
    • Лішні р. у сям’і.

|| памянш. роцік, і раток, .

  • Маленькі роцік або раток.

|| павел. рацішча, .

|| прым. ротавы, .

  • Ротавая поласць.

рота, , ж.

Падраздзяленне ў пяхоце і некаторых іншых родах войск, якое ўваходзіць у склад батальёна.

  • Камандзір роты.
  • Санітарная р.
  • Цэлая р. каго-н. (перан. надта многа).

|| прым. ротны, .

  • Р. камандзір.
  • Загад ротнага (наз.).

ротар, , м. (спец.).

  1. Вярчальная частка, вал у машынах.

  2. Машына (транспартнае прыстасаванне, прылада), якая кіруецца аўтаматычна і загатоўкі якой рухаюцца па дугах акружнасці разам з прыладамі, якія іх апрацоўваюць.

|| прым. ротарны, .

  • Ротарная лінія (комплекс ротараў у 2 знач.).

ротмістр, , м.

У царскай арміі: афіцэрскі чын у кавалерыі, які адпавядаў капітану ў пяхоце, а таксама асоба ў гэтым чыне.

|| прым. ротмістрскі, .