рот,
-
Поласць паміж верхняй і ніжняй сківіцамі, якая мае адтуліну ў ніжняй частцы твару.
- Паласкаць р.
- Горка ў роце.
- Дыхаць ротам.
- Адкрыць р. (таксама
перан. надта здзівіцца;разм. ). - У р. не лезе што
-н. каму-н. (не хоча і не можа есці;разм. ). - Не браць у р. чаго
-н. (не есці або не піць, не ўжываць;разм. У р. не бярэ гарэлкі). - Разявіць р. (таксама
перан. тое, што і адкрыць рот;разм. ). - Баяцца р. разявіць (
перан. ; баяцца што-н. сказаць, паспрачацца;разм. ). - Заціснуць р. каму
-н. (таксамаперан. не даць свабодна выказацца; прымусіць маўчаць;разм. ). - Заляпіць р. каму
-н. (перан. подкупам, падарункамі прымусіць маўчаць, не гаварыць праўду;разм. неадабр. ). - Не закрываючы рота гаварыць (не змаўкаючы;
разм. ). - У р. глядзець каму
-н. (таксамаперан. угодліва слухаць або слухацца каго-н. ;разм. неадабр. ).
-
Абрысы і разрэз губ.
- Вялікі р.
- Прыгожы р.
-
У жывёл: тое, што і пашча.
- Рыбін р.
-
перан. Ядок, утрыманец (разм. ).- Карміць шэсць ратоў.
- Лішні р. у сям’і.
||
- Маленькі роцік або раток.
||
||
- Ротавая поласць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)