Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лыка, ✂, н.

Луб маладой ліпы і некаторых іншых дрэў у выглядзе вузкіх палос, з якіх плятуць лапці.

  • Драць л.
  • Лапці з лык.

◊

  • Лыка не вяжа хто (разм.) — настолькі п’яны, што ледзь можа гаварыць.

  • Не лыкам шыты хто (разм.) — разумее, умее не горш за іншых.

|| памянш. лычка, ✂.

|| прым. лыкавы, ✂.

лыкаць, ✂; незак. (разм.).

Піць што-н. перарывістымі глыткамі.

  • Кот лыкае малако.

|| аднакр. лыкнуць, ✂.

|| наз. лыканне, ✂.