Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трэніроўка, , ж.

  1. гл. трэніраваць.

  2. Вучэбныя заняткі, практыкаванні з мэтай удасканалення навыкаў, умення.

трэнне, , н.

  1. Сіла, якая перашкаджае руху аднаго цела па паверхні другога (спец.).

  2. Рух прадмета па паверхні другога прадмета.

    • Дэталі знасіліся ад трэння.
  3. перан., Спрэчкі, сутыкненні; рознагалоссі, якія перашкаджаюць нармальнаму ходу справы.

трэпанаваць, ; зак. і незак. (спец.).

Зрабіць (рабіць) трэпанацыю.

  • Т. чэрап.

трэпанацыя, , ж. (спец.).

Хірургічная аперацыя, звязаная з ускрыццём коснай поласці з мэтай пранікнення да ачага хваробы.

  • Т. чэрапа.

|| прым. трэпанацыйны, .

трэпанг, , м.

Марская беспазваночная жывёліна тыпу ігласкурых, мяса якой ужыв. ў ежу.

|| прым. трэпангавы, .

трэск, , м.

  1. Сухі, рэзкі гук, які ўтвараецца пры ламанні, трэсканні, разрыванні і пад. чаго-н.

    • Т. галля.
    • Праваліцца з трэскам (таксама перан. пацярпець няўдачу; разм.).
  2. Шум, які ўтвараецца пры рабоце механізмаў, інструментаў і пад.

    • Т. матора.
    • Т. кулямёта.
  3. перан. Шуміха, пустая балбатня (разм.).

трэска, , ж.

Тонкі кавалак дрэва, адчасаны ад бервяна, палена і пад.; шчэпка.

  • Прынесці трэсак на падпалку.
  • Лес сякуць — трэскі ляцяць (прыказка).

трэскацца, ; незак.

Даваць трэшчыны, расколвацца.

  • Зямля пачала т. ад спёкі.

|| зак. патрэскацца, .

трэснуты, .

Надколаты, з трэшчынай.

  • Т. гаршчок.

трэснуцца, ; зак. (разм.).

Моцна стукнуцца, ударыцца.

  • Т. галавой аб сцяну.