Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

двухмоўны, .

  1. Які карыстаецца дзвюма мовамі ў роўнай меры.

    • Двухмоўнае насельніцтва.
  2. Падрыхтаваны і выдадзены на дзвюх мовах.

    • Д. слоўнік.

|| наз. двухмоўе, .

двухпавярховы, .

  1. Вышынёй у два паверхі.

    • Д. дом.
  2. перан. Пра вымаўляемае, напісанае: вельмі складаны, грувасткі.

    • Двухпавярховая фраза.

двухпакаёвы, .

З двух пакояў.

  • Двухпакаёвая кватэра.

двухпалатны, .

Пра структуру вышэйшага органа дзяржаўнай улады: які мае дзве палаты.

  • Д. парламент.

двухпалубны, .

Пра карабель, самалёт: які мае дзве палубы.

  • Д. параход.
  • Д. аэробус.

двухпальцы, , (спец.).

Які мае два пальцы (у 1 знач.) на руцэ або назе (пра жывёл на лапе).

двухполле, , н.

Стары спосаб апрацоўкі зямлі, пры якім кожны год палавіна зямлі заставалася пад парам.

|| прым. двухпольны, .

двухполы, , (спец.).

  1. Пра арганізм чалавека, жывёлы: які мае мужчынскія і жаночыя палавыя органы.

  2. Які мае тычынкі і песцікі ў адной кветцы.

    • Двухполыя кветкі.

двухрадкоўе, , н.

Страфа з двух радкоў.

двухразовы, .

Які праводзіцца два разы ў які-н. прамежак часу.

  • Двухразовае кармленне.