Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шэсцьсот, ліч.

Лік і колькасць 600.

|| парадкавы ліч. шасцісоты, ✂.

шэф, ✂, м.

  1. Кіраўнік, начальнік.

    • Ш. паліцыі.
  2. Пра начальніка ў адносінах да падначаленых (разм.).

  3. Арганізацыя, якая ўзяла шэфства над кім-, чым-н.

    • Завод — ш. калгаса.

|| прым. шэфскі, ✂.

шэфства, ✂, н.

Грамадская дзейнасць па аказанню культурнай, вытворчай і інш. дапамогі.

  • Браць ш. над кім-н.

|| прым. шэфскі, ✂.

шэфстваваць, ✂; незак.

Быць шэфам (у 3 знач.).

  • Ш. над школай-інтэрнатам.

шэф-повар, ✂, м.

Старшы повар.

|| прым. шэф-поварскі, ✂.

ш-ш, выкл. (разм.).

  1. Ужыв. як заклік захоўваць цішыню.

  2. Абазначае гукі, якія ўтвараюцца пры шыпенні і пад.