Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дзюбаць, ; незак. (разм.).

  1. Дзяўбаць (пра птушак).

  2. Удараць чым-н. вострым або ўдарацца аб што-н., пакідаючы след.

    • Д. лапаю лёд.
    • Кулі дзюбаюць жалеза.

  • Дзюбаць носам (разм.) — драмаць, то апускаючы, то ўзнімаючы галаву.

|| аднакр. дзюбнуць, і дзюбануць, .

|| наз. дзюбанне, .

дзюбнуць, ; зак.

  1. гл. дзюбаць.

  2. Выпіць спіртнога (разм.).

    • Добра дзюбнулі на вяселлі.

дзюдаіст, , м.

Спартсмен, які займаецца дзюдо.

|| ж. дзюдаістка, .

|| прым. дзюдаісцкі, .

дзюдо, нескл., н.

Японская барацьба вольнага стылю.

дзюны, , ж.

Узбярэжныя пясчаныя наносы, якія перамяшчаюцца ветрам.

|| прым. дзюнны, .

дзюраль, , м.

Тое ж, што і дзюралюміній.

|| прым. дзюралевы, .

дзюралюміній, , м.

Лёгкі трывалы сплаў алюмінію з меддзю, магніем і іншымі элементамі.

|| прым. дзюралюмініевы, .

дзюрчаць, ; незак. (разм.).

Цурчаць, ствараць булькатлівыя гукі.

  • Ручаёк дзюрчаў па каменьчыках.

дзюшэс, , м.

Гатунак паўднёвых дэсертных груш з сакавітай салодкай мякаццю.

|| прым. дзюшэсны, .

дзябёлы, (разм.).

  1. Укормлены, сыты.

    • Д. мужчына.
  2. Тоўсты, грубы (пра тканіну).

    • Дзябёлае сукно.

|| наз. дзябёласць, .