Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дзіркакол, ✂, м. (разм.).

Канцылярская прылада для прабівання круглых дзірак у паперы.

дзіўны, ✂.

  1. Які выклікае здзіўленне, нябачаны.

    • Малому прысніўся д. сон.
    • Дзіўна (прысл.) паводзіць сябе.
  2. Цудоўны, чароўны.

    • Чуецца дзіўная музыка.
    • Дзіўная купальская ноч.

◊

  • Дзіва дзіўнае — вялікае дзіва.

  • Дзіўная рэч — прыгожая (каштоўная).

|| наз. дзіўнасць, ✂.

дзіця, ✂ і дзіцё, ✂, н.

  1. Зусім маленькі хлопчык або дзяўчынка.

    • Дзеці дашкольнага ўзросту.
    • Д. не заплача — матка не здагадаецца (з нар.).
    • Яшчэ зусім д.
  2. перан., чаго. Пра чалавека, які набыў яркія рысы свайго асяроддзя і часу.

    • Д. свайго веку.
    • Д. вуліцы.
    • Д. прыроды (чалавек, не крануты гарадской культурай).

|| памянш. дзіцятка, ✂.

дзіцяня, ✂ і дзіцянё, ✂, н.

Тое, што і дзіця (дзіцё).

дзіцячы, ✂.

  1. гл. дзеці і дзяцінства.

  2. перан. Неўласцівы даросламу, нясталы.

    • Вырас, а розум д.
    • Дзіцячыя разважанні.

дзічка, ✂, ж.

  1. Дзікае, непрышчэпленае пладовае дрэва.

  2. Плод дзікага дрэва.

    • Дзічкі смачныя тады, калі ўлежацца.

|| прым. дзічкавы, ✂.

дзічына, ✂, ж.

  1. зб. Дзікія звяры і птушкі як прадмет палявання.

    • Лясная дз.
  2. Мяса дзікіх жывёл і птушак, якое ідзе ў ежу.

    • Насмажыць дзічыны.

дзічыха, ✂, ж. (разм.).

Самка дзікага кабана, дзіка.

дзічыцца, ✂; незак. (разм.).

Саромецца, ухіляцца ад сустрэч і размоў, асабліва з чужымі ці мала знаёмымі людзьмі.

  • Д людзей.

дзічэць, ✂; незак.

  1. Станавіцца дзікім, перараджацца.

    • Дрэвы дзічэюць.
    • Без нагляду лес дзічэў.
  2. перан. Станавіцца нелюдзімым, дзіклівым.

    • Д. на адзіноце.

|| зак. адзічэць, ✂ і здзічэць, ✂.

|| наз. дзічэнне, ✂.