Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

заморскі, (уст.).

  1. Які знаходзіцца за морам, за граніцай або прывезены адтуль.

    • Заморскія краіны.
  2. Пра гандаль: які вядзецца з заграніцай.

    • З. гандаль.

замотваць, ; незак.

Тое, што і матаць (у 1 знач.).

замоўкнуць, ; зак.

Перастаць гаварыць (або перапісвацца) з кім-н. і заціхнуць.

  • Гаварыў-гаварыў і раптам замоўк.
  • Кулямёт замоўк.

|| незак. замаўкаць, .

замуж

  1. прысл. У выразах:

    • пайсці (выйсці, зайсці) замуж за каго — стаць чыёй-н. жонкай;

    • выдаць (аддаць) замуж за каго — садзейнічаць уступленню ў шлюб жанчыны;

    • браць (узяць) замуж — жаніцца (ажаніцца) з кім-н.

  2. замуж, -у, м. Замужжа, шлюб.

    • Няўдалы з. быў у яе.

замужам, прысл.

У шлюбе, у стане замужняй (пра жанчыну).

  • З. ёй жывецца добра.

замужжа, , н.

Уступленне жанчыны ў шлюб, знаходжанне ў шлюбе.

  • Шчаслівае з.

замужняя, , ж.

Якая знаходзіцца ў шлюбе, замужам.

  • З. жанчына.

замураваць, ; зак.

Пасадзіць каго-н., схаваць што-н. у чым-н., наглуха заклаўшы муроўкай.

  • З. золата ў сцяне.

|| незак. замуроўваць, .

замурзаны, (разм.).

Брудны, неахайны.

  • З. твар.

замухрышка, , м.; , ж., (разм. пагард.).

Пра неахайнага, непрыгляднага чалавека.