Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шырспажыў, ✂, м. (разм.).

Прамысловыя тавары шырокага ўжытку.

  • Вытворчасць шырспажыву.

|| прым. шырспажывецкі, ✂.

шырынка, ✂, ж.

Разрэз у пярэдняй частцы штаноў, прарэх.

  • Зашпіліць шырынку.

|| прым. шырыначны, ✂ і шырынкавы, ✂.

шырыня, ✂, ж.

  1. гл. шырокі.

  2. Працягласць чаго-н. у папярочніку, а таксама (разм.) вялікі абшар, шыр.

    • Ш. ракі.
    • Матэрыял шырынёй у адзін метр.
    • Вакол ш. і прастор.

шырыцца, ✂; незак.

Станавіцца больш шырокім, павялічвацца, развівацца.

  • Узараная паласа шырылася.
  • Шырыцца рух прыхільнікаў міру.

шырыць, ✂; незак.

Рабіць больш шырокім, павялічваць, развіваць.

  • Ш. возера.
  • Ш. спаборніцтва паміж калектывамі.
  • Ш. фронт змагароў за мір.

шырэць, ✂; незак.

Станавіцца больш шырокім па тэрыторыі; шырока прасцірацца або расці колькасна, духоўна.

  • Плошча возера шырэе.
  • Шырэюць рады даследчыкаў космасу.

|| зак. пашырэць, ✂.

шытво, ✂, н.

  1. гл. шыць.

  2. Тое, што шыюць ці сшытае.

    • Сядзець з шытвом у руках.

шыфаньер, ✂, м.

Тое, што і гардэроб (у 1 знач.).

|| прым. шыфаньерны, ✂.

шыфаньерка, ✂, ж.

Шафка для бялізны і дробных рэчаў.

шыфер, ✂, м.

  1. Чорны або шэры гліністы сланец, які ўжыв. для грыфельных дошак і ў будаўніцтве.

  2. Будаўнічы матэрыял у выглядзе плітак або лістоў са сланцу.

    • Накрыць дом шыферам.

|| прым. шыферны, ✂.