Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

заменны, .

Такі, які можа быць лёгка заменены другім.

  • Заменная дэталь.
  • Заменныя страты.

замераць, ; зак. (спец.).

Зрабіць замер.

  • З. выпрацоўку.

|| незак. замерваць, і замяраць, .

|| наз. замер, .

замерзнуць, ; зак.

  1. Ператварыцца ў лёд або пакрыцца лёдам, ледзяной коркай.

    • Вада ў вёдрах замерзла.
    • Рэчка замерзла. Вокны замерзлі.
  2. Загінуць ад холаду або моцна азябнуць.

    • З. у полі.
    • Пасажыры замерзлі.

|| незак. замярзаць, .

|| наз. замярзанне, .

  • Пункт замярзання.

замерці, ; зак.

  1. Стаць нерухомым, перастаць рухацца, дыхаць.

    • З. ад страху.
    • Ад нечаканасці замерла сэрца. Словы замерлі на губах.
  2. перан. Заціхаючы, спыніцца.

    • Стук капытоў замёр у далечыні.
    • К ночы рух на вуліцах замёр.

|| незак. заміраць, .

|| наз. заміранне, .

замест, прыназ.

Узамен каго-, чаго-н.

  • Узяць адну кнігу з. другой.
  • Пайду на дзяжурства з. цябе я.

замесці, ; зак.

  1. Падмятаючы, сабраць у адно месца ці аддаліць убок.

    • З. смецце ў куток.
  2. Пакрываючы чым-н. сыпкім, закрыць, засыпаць.

    • Мяцеліца замяла дарогу.
    • З. сляды злачынства (перан. утаіць).

|| незак. замятаць, .

заметка, , ж.

  1. Знак, зроблены на чым-н., метка.

    • З. на дрэве.
  2. Кароткі запіс.

    • Зрабіць заметку ў блакноце.
  3. Кароткае паведамленне ў друку.

    • З. ў газеце.

  • На заметку ўзяць каго-што (разм.) — звярнуўшы на каго-, што-н. увагу, запомніць, запісаць.

|| прым. заметачны, .

заметны, (разм.).

Такі, якога можна заўважыць, убачыць.

  • З. след удару.

|| наз. заметнасць, .

замеціць, ; зак. (разм.).

  1. каго-што і са злуч. уступальны. «што», «як». Убачыць, угледзець.

    • З. удалечыні агеньчык.
    • З., што слухачы стаміліся.
  2. Адзначыць у памяці, запомніць, памеціць, прымеціць.

    • З. падазронага чалавека.
    • З. дарогу ў лесе.

замець, , ж.

Завіруха, мяцеліца або снег, які вецер пераганяе па зямлі.

  • На дварэ круціла з.
  • Па дарозе слалася з.