Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

братазабо́йчы, .

Які мае адносіны да братазабойства.

  • Братазабойчая вайна.

бра́тацца, ; незак.

  1. Уступаць у цесныя сяброўскія адносіны, праяўляць братнія пачуцці.

  2. Спыняць ваенныя дзеянні, выказваючы ўзаемныя братнія пачуцці, салідарнасць.

|| зак. пабратацца, .

|| наз. братанне, .

братва́, , ж., зб. (разм.).

Таварышы, сябры.

бра́ткі, , ж.

Расліна сямейства фіялкавых з фіялетавымі або белымі ці рознакаляровымі кветкамі.

  • Букет братак.

|| прым. браткавы, .

братэ́рства, , н.

Братні саюз, братняя дружба.

  • Б. народаў.
  • Баявое б.

бра́ўнінг, , м.

Аўтаматычны пісталет.

браха́ць, ; незак.

  1. Падаваць адрывістыя гукі, гаўкаць (пра сабак і інш.).

  2. перан. Хлусіць; маніць (разм.).

  • Брэшуць плеткары.

|| наз. браханне, .

брахня́, , ж. (разм.).

Няпраўда, мана, паклёп, нагавор.

  • Б. гэта хутка распаўсюдзілася.

браху́н, , м. (разм.).

Ілгун, манюка.

|| ж. брахуха, .

браце, (разм.).

Ласкавы зварот у клічнай форме да мужчыны, дарослага хлопца.

  • У шпіталь ездзіў, б.