дзед1, ✂, м.
-
Бацька бацькі або маці.
-
Наогул стары чалавек.
- Сюды прыходзіў мудры дзед.
-
Муж (разм.).
- Добра каша пры хлебе, добра баба пры дзедзе (з нар.).
◊
Дзед Мароз — казачны стары з сівой барадой, які ўвасабляе мароз і навагодняе свята.
Следам за дзедам — па прыкладу старэйшых.
|| памянш. дзядок, дзядуля, дзядуня і дзядуся.
|| прым. дзедаўскі, ✂ і дзядоўскі, ✂.
- Дзедаўская спадчына.
- Дзядоўская паходка.
дзед2, ✂, м. (уст.).
Прыстасаванне для асвятлення хаты з дапамогай лучыны ці смалістых корчыкаў.
дзедаўшчына, ✂, ж., зб. (разм.).
-
Спадчына пасля дзеда.
-
У арміі: нераўнапраўныя і зневажальныя адносіны стараслужачых у адносінах да маладых салдатаў, навабранцаў
(неадабр.).
дзеепрыметнік, ✂, м.
У граматыцы: форма дзеяслова, якая валодае побач з катэгорыямі дзеяслова (час, стан і трыванне) і катэгорыямі
прыметніка (род, склон).
- Д. цяперашняга часу.
- Д. прошлага часу.
|| прым. дзеепрыметнікавы, ✂.
дзеепрыслоўе, ✂, н.
У граматыцы: нязменная форма дзеяслова, якая спалучае ў сабе адзнакі дзеяслова і прыслоўя.
|| прым. дзеепрыслоўны, ✂.
дзежка, ✂, ж.
Драўляная, крыху звужаная к верху пасудзіна з прамых клёпак для заквашвання цеста і інш.
- Хапіў з дзежкі, аж не бачыць сцежкі (з нар.).
|| памянш. дзежачка, ✂.
|| прым. дзежачны, ✂ і дзежкавы, ✂.
дзейнік, ✂, м.
У граматыцы: галоўны член двухсастаўнага сказа, які не залежыць ад іншых членаў сказа, адказвае на пытанні назоўнага
склону (хто? што?) і служыць для абазначэння прадмета, які характарызуецца выказнікам.
|| прым. дзейнікавы, ✂.