Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трафарэтка, , ж.

  1. Тое, што і трафарэт (у 1 знач.; разм.).

  2. Пэндзаль, якім малююць па трафарэце.

трафарэтны, .

  1. гл. трафарэт.

  2. Які з’яўляецца трафарэтам (у 3 знач.), шаблонны.

    • Трафарэтнае рашэнне.

|| наз. трафарэтнасць, .

трафарэціць, ; незак. (спец.).

Размалёўваць, распісваць пры дапамозе трафарэта.

трафей, , м.

  1. Узбраенне і ваенная маёмасць, захопленыя ў пераможанага праціўніка.

    • Ваенныя трафеі.
  2. Рэчы, здабыча як сведчанне або вынік перамогі, поспехаў у якой-н. галіне.

    • Паляўнічыя трафеі.
  3. Арнаментальнае ўпрыгожанне ў выглядзе ваенных даспехаў.

|| прым. трафейны, .

трах, гукаперайм.

  1. гукаперайм. Ужыв. для абазначэння моцнага адрывістага гуку, трэску.

  2. у знач. вык. Трахнуў (разм.).

    • Т. кулаком па стале.

траха, прысл. (разм.).

Чуць, амаль.

  • Т. нос не расквасіў.

  • Траха не... (разм.) — чуць не, амаль не.

  • Траха што (разм.) — амаль што.

трахеіт, , м.

Запаленне слізістай абалонкі трахеі.

трахея, , ж. (спец.).

Частка дыхальных шляхоў — храстковая трубка паміж гартанню і бронхамі, паперадзе стрававода.

|| прым. трахейны, .

трахнуцца, ; зак. (разм.).

Упасці з размаху, з шумам моцна стукнуцца аб што-н.

  • Т. галавой аб сцяну.

|| незак. трахацца, .

трахнуць, ; зак. (разм.).

  1. Моцна, з сілай стукнуць каго-, што-н. або чым-н.

    • Т. кулаком па спіне.
  2. Выстраліць; забіць, застрэліць.

    • Т. з вінтоўкі.
    • Трахнулі двух ваўкоў.

|| незак. трахаць, .