Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шчупальцы, ✂, н.

Рухомы орган для захоплівання ежы ў насякомых і ў некаторых іншых жывёл.

|| прым. шчупальцавы, ✂.

  • Тып шчупальцавых (наз.).

шчупаць, ✂; незак.

  1. Датыкацца, мацаць з мэтай агляду, даследавання.

    • Ш. курэй.
    • Ш. вачамі каго-, што-н. (перан. уважліва разглядаць).
  2. Даследаваць шчупам.

|| зак. пашчупаць, ✂.

|| наз. шчупанне, ✂.

шчупачок, ✂, м.

  1. гл. шчупак.

  2. Дзіцяня шчупака, малы шчупак.

шчупачыны, ✂.

Такі, як у шчупака.

  • Ш. хвост.

шчупачышча, ✂, м. (разм.).

Велізарны шчупак.

  • На вуду Алеся трапіў метровы ш.

шчуплы, ✂.

Мізэрны, слабы, худы.

  • Шчуплае цельца.

|| наз. шчупласць, ✂.

шчыгляня, ✂ і шчыглянё, ✂, н.

Птушаня шчыгла.

шчыгол, ✂, м.

Маленькая пеўчая птушка сямейства ўюрковых з яркім апярэннем.

|| прым. шчыглячы, ✂.

шчыгрын, ✂, м.

Мяккая казіная або авечая (першапачаткова асліная) скура з адмысловым узорам на няроўнай паверхні.

|| прым. шчыгрынавы, ✂.

шчыкалатка, ✂, ж.

Сучляненне касцей галёнкі з касцямі ступні, якое выдаецца па баках нагі.

|| прым. шчыкалатачны, ✂.