Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крапільшчык, , м.

Горнарабочы, які працуе на крапежных работах.

крапіна, , ж.

Пляма іншага колеру на чым-к.

  • Матэрыял у крапіны.

|| памянш. крапінка, .

крапіўнік, , м.

  1. Стракаты матылёк, вусені якога жывуць на крапіве.

  2. Зараснік крапівы.

крапіўніца, , ж.

  1. Хвароба, якая суправаджаецца свербам і паяўленнем на скуры пухіркоў, падобных да апёкаў крапівы.

  2. Род матылькоў з чорным абрамленнем крылаў і блакітнымі плямамі на іх.

крапіць, ; незак.

Пырскаць на каго-, што-н.

  • К. сцены вадой.
  • К. крапілам (пырскаць свянцонай вадой пры выкананні некаторых царкоўных абрадаў).

|| зак. акрапіць, і пакрапіць, .

крапленне, , н. (спец.).

Нанясенне крапу на што-н.

краса, , ж.

  1. Хараство, прыгажосць; што-н. прыгожае, прывабнае.

    • К. асенняга лесу.
    • К. беларускага краю.
    • Дзявочая к.
  2. Упрыгожанне, слава чаго-н.

    • К. і гордасць сталіцы — метро.
  3. Пылок на красуючых злакавых раслінах.

красавацца, ; незак.

  1. Прыцягваць увагу, вылучацца сваім хараством.

    • У цэнтры горада красуецца новы тэатр.
    • Нібы кветка, красуецца дачка.
  2. Быць на відным месцы; вылучацца, віднецца.

    • На стале красавалася ваза з яблыкамі.
  3. Выстаўляць сябе напаказ, любуючыся сваёй знешнасцю.

    • Любіць суседка к. перад люстрам.
  4. Жыць шчасліва, паспяхова развівацца.

    • Красуйся, мой родны край!

|| зак. пакрасавацца, .

|| наз. красаванне, .

красаваць, ; незак.

  1. Цвісці (пра злакавыя расліны).

    • Красуе жыта.
  2. Тое, што і красавацца.

    • Красуй, на радасць сынам тваім і ўнукам, дарагая Беларусь!

|| наз. красаванне, .

красавік, , м.

Чацвёрты месяц каляндарнага года.

|| прым. красавіцкі, і красавіковы, .