красавацца дзеяслоў | незакончанае трыванне
-
Прыцягваць увагу, вылучацца сваім хараством.
- У цэнтры горада красуецца новы тэатр.
- Нібы кветка, красуецца дачка.
-
Быць на відным месцы; вылучацца, віднецца.
- На стале красавалася ваза з яблыкамі.
-
Выстаўляць сябе напаказ, любуючыся сваёй знешнасцю.
- Любіць суседка к. перад люстрам.
-
Жыць шчасліва, паспяхова развівацца.
- Красуйся, мой родны край!
|| закончанае трыванне: пакрасавацца.
|| назоўнік: красаванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)