Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крова...

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову кроў, напр. кроваачышчальны, кровазварот, кровапапаўненне.

кровазварот, ✂, м.

Бесперапынны рух крыві па сасудах крывяноснай сістэмы ў целе чалавека або жывёліны.

кровазліццё, ✂, н.

Зліццё крыві з пашкоджаных сасудаў у органы і тканкі.

  • К. ў мозг.

кровазмяшэнне, ✂, н.

Палавая сувязь паміж блізкімі сваякамі.

|| прым. кровазмяшальны, ✂.

кровападцёк, ✂, м.

Сіняк ад падскурнага кровазліцця, выкліканага ўдарам і пад.

|| прым. кровападцёчны, ✂.

кровапралітны, ✂.

Які суправаджаецца кровапраліццём.

  • Кровапралітная вайна.

|| наз. кровапралітнасць, ✂.

кровапраліцце, ✂, н.

Забойства, масавая гібель людзей.

  • Пазбегнуць кровапраліцця.

кровапусканне, ✂, н.

Спусканне некаторай колькасці крыві з арганізма ў лячэбных мэтах.

|| прым. кровапускальны, ✂.

кроваспыняльны, ✂.

Прызначаны для спынення кровацячэння.

  • Кроваспыняльныя сродкі.

кроватачывы, ✂.

Такі, з якога выдзяляецца, цячэ кроў.

|| наз. кроватачывасць, ✂.