Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крыва...

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову крывы, напр. крывабокі, крывалінейны, крываногі.

крывабокі, .

Са скрыўленым бокам або бакамі.

|| наз. крывабокасць, .

крывавіцца, ; незак.

Выдзяляць кроў; кроватачыць.

  • Рана крывавіцца.

крывавіць, ; незак.

  1. Біць, разбіваць да крыві.

    • К. ногі аб калючкі.
  2. Тое, што і крывавіцца (разм.).

    • Рана крывавіць.

крывавы, .

  1. Напоўнены, пакрыты кроўю, з прымессю крыві.

    • К. мазоль.
    • К. колер (колеру крыві).
  2. Які суправаджаецца кровапраліццем, гібеллю многіх людзей.

    • Крывавае злачынства.
    • К. бой.
  3. Які ўчыніў многа забойстваў.

    • К. кат.
  4. перан. Вельмі пакутлівы, цяжкі.

    • Крывавая праца.
    • К. пот.

|| наз. крывавасць, .

крывадушнік, , м.

Крывадушны, няшчыры, ілжывы чалавек.

|| ж. крывадушніца, .

|| прым. крывадушніцкі, .

крывадушнічаць, ; незак.

Паступаць няшчыра, праяўляць у паводзінах крывадушнасць, ілжывасць.

|| наз. крывадушнічанне, .

крывадушны, .

Поўны крывадушша, няшчыры, ілжывы.

  • К. чалавек.

|| наз. крывадушнасць, .

крыважэрны, .

Які прагне крыві, забойстваў; жорсткі, люты.

  • К. драпежнік.
  • К. вораг.

|| наз. крыважэрнасць, .

крывапівец, , м.

Бязлітасны, жорсткі чалавек, прыгнятальнік:.