Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цяжкаранены, і цяжкапаранены, .

Які атрымаў цяжкую рану, раненне.

  • Цяжкараненыя салдаты.
  • Перавозка цяжкараненых (наз.).

цяжкарастваральны, .

Які дрэнна, марудна раствараецца.

  • Цяжкарастваральныя солі.

|| наз. цяжкарастваральнасць, .

цяжкасць, , ж.

  1. гл. цяжкі.

  2. звычайна мн. Цяжкія прадметы.

    • Перавозка цяжкасцей.
  3. Непрыемнае адчуванне; змрочны настрой, стан.

цяжкі, .

  1. Які мае вялікую вагу або з грузам вялікай вагі.

    • Чамадан быў вялікі і ц.
    • Конь ледзь цягнуў ц. воз.
  2. Павольны, стомлены.

    • Нехта набліжаўся цяжкімі крокамі.
  3. Які робіць уражанне вялікай вагі; густы, непразрысты.

    • Цяжкія хмары.
  4. Пра стыль, мову, твор: які нялёгка зразумець; складаны, няясны.

    • Аповесць напісана цяжкім стылем.
  5. Масіўны, пазбаўлены лёгкасці.

    • Вуліца была забудавана цяжкімі гмахамі.
  6. Моцны.

    • Ц. ўдар.
  7. Які патрабуе высілку, нялёгкі для выканання, турботны, складаны.

    • Цяжкае жыццё.
    • Цяжкія часы.
    • Ц. абавязак.
  8. Моцны, балючы, глыбокі.

    • Цяжкая крыўда.
    • Цяжкая страта.
  9. Які доўга і дрэнна ператраўліваецца (пра ежу).

  10. Пра ступень хваробы: моцны, небяспечны.

    • Цяжкая хвароба.
    • Ц. стан параненага.
  11. Які з’яўляецца цяжарам для каго-н., прыносіць клопат, турботы каму-н.

    • Ц. сем’янін.
  12. Змрочны, невясёлы, сумны.

    • Ц. настрой.
    • Цяжкія думкі.
  13. Удушлівы, непрыемны (пра паветра, пах і пад.).

    • Ц. дух.

  • Цяжкая атлетыка — комплекс фізічных практыкаванняў па падыманню цяжараў.

  • Цяжкая вада — ізатопная разнавіднасць вады, у якой звычайны вадарод часткова або поўнасцю заменены цяжкім вадародам.

  • Цяжкая прамысловасць — прамысловасць па вырабу сродкаў вытворчасці.

  • Цяжкія металы — металы з удзельнай вагой звыш 5 грамаў.

|| наз. цяжкасць, .

цяжэрны, (разм.).

Вельмі цяжкі.

  • Ц. чамадан.

цяжэць, ; незак.

  1. Станавіцца цяжэйшым, прыбаўляць у вазе.

    • Мокрае адзенне цяжэе.
  2. Адчуваць стомленасць, цяжкасць.

    • Рукі і ногі цяжэюць.

|| зак. ацяжэць, і пацяжэць, .

цякучка, , ж. (разм. неадабр.).

Розныя штодзённыя справы, якія перашкаджаюць асноўным, галоўным.

  • Ц. заела.

цякучы, .

  1. Вадкі, здольны цячы.

    • Цякучыя і сыпучыя целы.
  2. Які працякае, дзіравы.

    • Цякучае вядро.
  3. Які знаходзіцца ў руху, цячэ (пра ваду); праточны.

  4. перан. Які часта мяняецца; непастаянны, няўстойлівы.

    • Ц. састаў рабочых.

|| наз. цякучасць, .

цялежка, , ж.

  1. Ручная ці механічная павозка для перавозкі грузаў.

  2. Рухомая частка некаторых машын, тэхнічных канструкцый (спец.).

  3. толькі мн. У калёсах — пярэднія колы на восі з аглоблямі.

|| прым. цялежачны, .

цялесны, .

  1. гл. цела.

  2. Прычынены целу; фізічны.

    • Цялесныя пашкоджанні.
    • Ц. недахоп.
  3. Які мае матэрыяльную аснову, у процілегласць духоўнаму.

    • Цялесныя з’явы.

|| наз. цялеснасць, .