цяжкі прыметнік

  1. Які мае вялікую вагу або з грузам вялікай вагі.

    • Чамадан быў вялікі і ц.
    • Конь ледзь цягнуў ц. воз.
  2. Павольны, стомлены.

    • Нехта набліжаўся цяжкімі крокамі.
  3. Які робіць уражанне вялікай вагі; густы, непразрысты.

    • Цяжкія хмары.
  4. Пра стыль, мову, твор: які нялёгка зразумець; складаны, няясны.

    • Аповесць напісана цяжкім стылем.
  5. Масіўны, пазбаўлены лёгкасці.

    • Вуліца была забудавана цяжкімі дамахамі.
  6. Моцны.

    • Ц. ўдар.
  7. Які патрабуе высілку, нялёгкі для выканання, турботны, складаны.

    • Цяжкае жыццё.
    • Цяжкія часы.
    • Ц. абавязак.
  8. Моцны, балючы, глыбокі.

    • Цяжкая крыўда.
    • Цяжкая страта.
  9. Які доўга і дрэнна ператраўліваецца (пра ежу).

  10. Пра ступень хваробы: моцны, небяспечны.

    • Цяжкая хвароба.
    • Ц. стан параненага.
  11. Які з’яўляецца цяжарам для каго-н., прыносіць клопат, турботы каму-н.

    • Ц. сем’янін.
  12. Змрочны, невясёлы, сумны.

    • Ц. настрой.
    • Цяжкія думкі.
  13. Удушлівы, непрыемны (пра паветра, пах і пад.).

    • Ц. дух.
  14. іншыя значэнні:

    • Цяжкая атлетыка — комплекс фізічных практыкаванняў па падыманню цяжараў.
    • Цяжкая вада — ізатопная разнавіднасць вады, у якой звычайны вадарод часткова або поўнасцю заменены цяжкім вадародам.
    • Цяжкая прамысловасць — прамысловасць па вырабу сродкаў вытворчасці.
    • Цяжкія металы — металы з удзельнай вагой звыш 5 грамаў.

|| назоўнік: цяжкасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)