Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

двурушнік, ✂, м. (пагард.).

Чалавек, які паказвае, што ён адданы каму-н., а на справе дзейнічае на карысць варожага боку.

|| ж. двурушніца, ✂.

|| прым. двурушніцкі, ✂.

двурушніцтва, ✂, н. (пагард.).

Паводзіны двурушніка.

  • Палітычнае д.

|| прым. двурушніцкі, ✂.

двурушнічаць, ✂; незак. (пагард.).

Быць двурушнікам, дзейнічаць, як двурушнік.

|| зак. здвурушнічаць, ✂.

двухаблічны, ✂ (кніжн.).

Тое, што і двудушны.

|| наз. двухаблічнасць, ✂.

двухадзіны, ✂ (кніжн.).

Які складаецца з дзвюх частак, двух элементаў і ўтварае адзінства.

двухбортны, ✂.

Пра верхняе адзенне: з двума бартамі і двума радамі гузікаў.

  • Д. касцюм.

двухвярстовы, ✂.

Працягласцю ў дзве вярсты.

  • Двухвярстовая адлегласць.

двухгадзінны, ✂.

  1. Які працягваецца дзве гадзіны.

    • Д. даклад.
  2. Прызначаны на дзве гадзіны (пра цягнік, параход і пад.; разм.).

    • Д. параход.

двухгадовы, ✂.

  1. гл. двухгоддзе.

  2. Які мінуў, пражыў два гады.

    • Д. тэрмін.
    • Двухгадовае дзіця.

двухгаловы, ✂.

З дзвюма галавамі галовамі.

  • Д. змей.

◊

  • Двухгаловы арол — геральдычны відарыс арла з дзвюма галавамі галовамі на дзяржаўным гербе Расіі.