Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

беспрацо́ўе, ✂, н.

Наяўнасць беспрацоўных.

  • Рост беспрацоўя.

беспрацо́ўны, ✂.

Які не мае работы; пазбаўлены магчымасці атрымліваць пастаянны заработак.

  • Беспрацоўныя рабочыя.
  • Дапамога беспрацоўным (наз.).

беспрацэ́нтны, ✂.

На які не налічваюцца працэнты.

  • Беспрацэнтная пазыка.

беспрынцыпо́вы, ✂.

Які не мае ніякіх прынцыпаў, пазбаўлены маральных асноў.

  • Б. чалавек.

|| наз. беспрынцыповасць, ✂.

беспрыту́льнік, ✂, м.

Беспрытульнае (у 1 знач.) дзіця, падлетак, у якога няма ні бацькоў, ні хаты.

|| ж. беспрытульніца, ✂.

беспрыту́льны, ✂.

  1. Які не мае ні бацькоў, ні прытулку; бяздомны.

    • Беспрытульнае дзіця.
  2. перан. Пазбаўлены належнага догляду; занядбаны.

    • Беспрытульная гаспадарка.

|| наз. беспрытульнасць, ✂.

беспрычы́нны, ✂.

Які не мае ніякай прычыны; беспадстаўны.

  • Б. смех.

|| наз. беспрычыннасць, ✂.

беспрэцэдэ́нтны, ✂.

Які не мае прэцэдэнту, прыкладу ў мінулым.

  • Б. выпадак.

|| наз. беспрэцэдэнтнасць, ✂.

беспярэ́чны, ✂.

Які выконваецца без пярэчанняў.

  • Беспярэчнае выкананне пастановы.

|| наз. беспярэчнасць, ✂.

бессардэ́чны, ✂.

Пазбаўлены сардэчнасці, чуласці ў адносінах з людзьмі, бяздушны, жорсткі.

  • Б. ўчынак.
  • Бессардэчная жанчына.

|| наз. бессардэчнасць, ✂.