Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

заклік, , м.

  1. Кліч, прызыўны гук. Птушыны з.

  2. Запрашэнне, просьба прыйсці, з’явіцца куды-н.

    • Пачуць чый-н. з.
    • Адгукнуцца на чый-н. з.
    • З. на дапамогу.
  3. Зварот, які ў лаканічнай форме выражае кіруючую ідэю, палітычнае патрабаванне; лозунг.

|| прым. заклікавы, .

заклікальны, .

Які заклікае, заве.

  • З. звон.

заклікаць, ; зак.

  1. Паклікаць, запрасіць куды-н.

    • З. у госці.
    • З. у хату.
  2. каго-што да чаго, на што. Звярнуцца з заклікам зрабіць што-н., прыняць удзел у чым-н.

    • З. выбаршчыкаў аддаць галасы за кандыдатаў у дэпутаты.
    • З. да барацьбы або на барацьбу.
    • Ён закліканы быць пісьменнікам (перан. мае прызванне да літаратурнай творчасці).
    • З. каго (што) да чаго.
    • Запатрабаваць паводзіць сябе так або інакш.
    • З. да парадку.

|| незак. заклікаць, .

заклінавацца, ; зак.

Перастаць рухацца ў выніку пашкоджання, шчыльнага прыціскання да чаго-н.

  • Затвор вінтоўкі заклінаваўся.

|| незак. закліноўвацца, .

заклінаваць, ; зак.

Замацаваць пры дапамозе кліна.

  • З. тапарышча.

|| незак. закліноўваць, .

|| наз. закліноўванне, .

заклінальнік, , м.

Той, хто заклінае (у 2 знач.).

  • З. змей.

|| ж. заклінальніца, .

заклінанне, , н.

  1. гл. заклінаць.

  2. У народных уяўленнях: магічныя словы, якімі заклінаюць (у 2 знач.).

    • Гаварыць заклінанні.

заклінаць, ; незак.

  1. Настойліва прасіць, маліць аб чым-н.

    • З. памяццю бацькоў.
  2. У прымхлівых людзей: падпарадкоўваць сабе сілай магічных слоў, малітваў.

    • З. змей.
    • З. скарб.

|| наз. заклінанне, .

|| прым. заклінальны, .

заклубіцца, ; зак.

Пачаць клубіцца.

  • Пыл заклубіўся.

заключацца, ; незак.

Быць сутнасцю чаго-н., зводзіцца да чаго-н.

  • У яго словах заключаўся глыбокі сэнс.