Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дашчанік, ✂, м.

  1. Вялікая ложа з плоскім дном.

    • Д. ваду прапускае.
  2. Будыніна з дошак (разм.).

    • Улетку і ў дашчаніку добра.

дашчаны, ✂.

Зроблены з дошак.

  • Дашчаная перагародка.

дашчэнту, прысл.

Канчаткова, поўнасцю (пераважна з дзеясловамі згарэць, разбурыць, зруйнаваць).

  • Хата згарэла д.
  • Землетрасенне разбурыла горад д.

даярка, ✂, ж.

Работніца, якая доіць і даглядае кароў.

  • Калгасныя д.

|| м. даяр, ✂.

дбайны, ✂.

Старанны, руплівы.

  • Д. гаспадар.
  • Усё ў гумне дбайна (прысл.) дагледжана.

|| наз. дбайнасць, ✂.

дбаць, ✂; незак.

Праяўляць клопаты аб кім-, чым-н., турбавацца пра каго-, што-н.

  • Аб ім дбалі чужыя людзі.
  • Д. пра парадак у гаспадарцы.
  • Хто дбае, той і мае (з нар.).

◊

  • І не дбае — не звяртае ўвагі.

|| зак. падбаць, ✂.

|| наз. дбанне, ✂.

два, ліч.

  1. Лік 2.

    • Двойчы два — чатыры.
    • Напісаць лічбу 2.
  2. Колькасць 2.

    • Два сярпы.
    • Дзве хвіліны.
    • За аднаго бітага двух нябітых даюць (прыказка).

◊

  • Два—тры (разм.) — некалькі, нямнога (ужыв. для прыблізнага абазначэння невялікай колькасці чаго-н.).
    • Мароз два—тры градусы.

○

  • Два боты — пара (разм. іран.) — пра людзей, у многіх адносінах падобных адзін на аднаго, вартых адзін аднаго.

  • Бачыць на два аршыны пад зямлёй (разм., часта іран.) — адрознівацца вялікай праніклівасцю.

  • Ні два і ні паўтара (разм.) — нешта няпэўнае.

  • Як двойчы два (чатыры) — бясспрэчна, зразумела, ясна.

дваісты, ✂.

  1. Такі, які змяшчае ў сабе дзве розныя якасці, часта супярэчлівыя адна ў адносінах да другой.

    • Дваістая натура.
    • Дваістае пачуццё.
  2. Двудушны.

    • Дваістая палітыка крахам канчаецца.

|| наз. дваістасць, ✂.

дваіцца, ✂; незак.

Здавацца падвоеным (пра зрокавае ўяўленне).

  • У вачах дваіліся ўсе прадметы.
  • Хто баіцца, таму ўваччу дваіцца (прыказка).

дваіць, ✂; незак.

  1. Паўторна ўзорваць, пераворваць.

    • Д. поле.
  2. Падзяляць на дзве часткі (спец.).

    • Д. скуры.

|| зак. падваіць, ✂.

|| наз. дваенне, ✂.