два,
-
Лік 2.
- Двойчы два — чатыры.
- Напісаць лічбу 2.
-
Колькасць 2.
- Два сярпы.
- Дзве хвіліны.
- За аднаго бітага двух нябітых даюць (прыказка).
- Два—тры (
разм. ) — некалькі, нямнога (ужыв. для прыблізнага абазначэння невялікай колькасці чаго-н. ).- Мароз два—тры градусы.
Два боты — пара (
разм. іран. ) — пра людзей, у многіх адносінах падобных адзін на аднаго, вартых адзін аднаго.Бачыць на два аршыны пад зямлёй (
разм. , частаіран. ) — адрознівацца вялікай праніклівасцю.Ні два і ні паўтара (
разм. ) — нешта няпэўнае.Як двойчы два (чатыры) — бясспрэчна, зразумела, ясна.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)