Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

штораніцы, прысл.

Кожную раніцу, кожнай раніцай.

  • Паліць у печы ш.

шторм, , м.

Моцная бура на моры.

|| прым. штармавы, .

  • Ш. вецер.
  • Штармавое папярэджанне (пра надыход шторму; спец.).

штось, прысл.

Невядома чаму, невядома з якой прычыны, чамусьці, штосьці ​2.

  • Ш. сёння сваволіць сэрца.

штосьці1, прысл.

Невядома чаму, чамусьці.

  • Ш. не спіцца.
  • Ш. холадна.

штосьці2 (штось), займ.

Нейкі, невядома які прадмет (з’ява, рэч), нешта.

  • Ш. непрыемнае.
  • Стукаць па чымсьці драўляным.

штотыдзень, прысл.

Кожны тыдзень, на кожным тыдні.

  • Ездзіць на дачу ш.

штотыднёвік, , м.

Выданне, якое выходзіць раз на тыдзень.

  • Ш. «Літаратура і мастацтва».

штотыднёвы, .

Які бывае кожны тыдзень, раз у тыдзень.

  • Штотыднёвая газета.

штоф, , м.

Шчыльная шарсцяная або шаўковая тканіна для абіўкі мэблі, для парцьер і пад.

|| прым. штофны, .

  • Штофная канапа (абабітая штофам).

штоф, , м.

Старая руская мера гарэлкі, роўная ​110 вядра, а таксама бутля такой меры.

|| прым. штофны, .