Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цурбан, ✂, м.

  1. Абрубак, кароткі кавалак бервяна.

  2. перан. Пра някемлівага, непаваротлівага, тупога чалавека лаянк.).

    • Гэтаму цурбану не ўтлумачыш.

цурка, ✂, ж.

Тонкі аскепак лучынкі, трэскі, палачкі.

|| памянш. цурачка, ✂.

|| прым. цурачны, ✂.

цурок, ✂, м.

Невялікі струменьчык вады, вадкасці.

  • Пот льецца цурком.

цурубалка, ✂ і цырубалка, ✂, ж.

  1. Прадаўгаваты кавалак дрэва.

    • Цурубалкай ледзь не забіла курыцу.
  2. Драўляны самаробны гузік у выглядзе кароткай круглай палачкі, падобнай на таўкачык.

    • Кажух зашпілены на цурубалкі.

цурчаць, ✂; незак.

  1. Цячы, ліцца цурком.

  2. Утвараць гукі булькання, пералівання (пра вадкасць).

|| наз. цурчанне, ✂.