Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хвост, , м.

  1. У жывёл: звычайна рухомы прыдатак на задняй частцы цела або значна звужаная задняя частка цела (у рыб, паўзуноў і пад.).

    • Конскі х.
    • Х. яшчаркі.
    • Птушыны х.
  2. Задняя, канцавая частка лятальнага апарата (самалёта, ракеты і пад.).

    • Х. самалёта.
  3. Задняя частка падола адзежы, якая цягнецца па зямлі (разм.).

    • Х. сукенкі.
  4. Канцавая частка чаго-н., што рухаецца.

    • Х. калоны.
    • Х. поезда.
  5. Крайняя, ніжняя частка чаго-н.

    • Х. рэдзькі.
  6. Доўгая звілістая паласа (дыму, пылу і пад.).

    • З трубы падымаўся х. дыму.
  7. Рад людзей, якія стаяць у чарзе за чым-н. (разм.).

    • Х. у касу за білетамі.
  8. перан. Частка работы, не выкананая ў тэрмін; няздадзены экзамен або залік у час сесіі.

    • Х. па матэматыцы.
  9. Рэшткі ад апрацоўкі пароды з карысным выкапнем (спец.).

|| памянш. хвосцік, .

|| прым. хваставы, .

хвосткі, .

Які моцна хвошча, сцябае.

  • Хвосткая пуга.

хвосцік, , м.

  1. гл. хвост.

  2. Кончык, частка чаго-н., якая выступае.

    • Яблык з хвосцікам.

  • 3 хвосцікам (разм.) — з лішкам, з невялікім дадаткам.

    • Тры гады з хвосцікам.

хвошч, , м.

Шматгадовая споравая расліна з зялёнымі, звычайна галінастымі сцёбламі і лускаватым лісцем.

|| прым. хвашчовы, .

хвоя, , ж.

  1. Вечназялёнае дрэва сямейства хваёвых з высокім прамым ствалом і доўгай ігліцай; сасна.

    • Стромкія хвоі ўзнімаліся ў неба.
  2. зб. Ігліца (абл.).

    • У лесе зямля была ўсыпана хвояй.
  3. Галінка хвойнага дрэва.

|| прым. хваёвы, і хвойны, .