хвост,
-
У жывёл: звычайна рухомы прыдатак на задняй частцы цела або значна звужаная задняя частка цела (у рыб, паўзуноў
і пад. ).- Конскі х.
- Х. яшчаркі.
- Птушыны х.
-
Задняя, канцавая частка лятальнага апарата (самалёта, ракеты
і пад. ).- Х. самалёта.
-
Задняя частка падола адзежы, якая цягнецца па зямлі (
разм. ).- Х. сукенкі.
-
Канцавая частка чаго
-н. , што рухаецца.- Х. калоны.
- Х. поезда.
-
Крайняя, ніжняя частка чаго
-н. - Х. рэдзькі.
-
Доўгая звілістая паласа (дыму, пылу
і пад. ).- З трубы падымаўся х. дыму.
-
Рад людзей, якія стаяць у чарзе за чым
-н. (разм. ).- Х. у касу за білетамі.
-
перан. Частка работы, не выкананая ў тэрмін; няздадзены экзамен або залік у час сесіі.- Х. па матэматыцы.
-
Рэшткі ад апрацоўкі пароды з карысным выкапнем (
спец. ).
||
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)