Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дабытак, , м. (разм.).

Дабро, пажыткі.

  • Прывёз з сабой увесь д.

дабыць, ; зак.

Прабыць дзе-н. да пэўнага тэрміну ці да канца.

  • Д. тэрмін.
  • Д. да канца сходу.

дабяла, прысл.

  1. Чыста, да белага колеру.

    • Вымыць д.
  2. Нагрэць да белага напалу.

    • Нагрэць д.

дабяліцца, ; зак. (разм.).

Канчаткова выбеліцца.

  • Палатно дабеліцца на сонцы.

даваенны, .

Які існаваў да вайны.

  • Д. перыяд.
  • Д. ўзровень прамысловасці.

даважка, , ж.

Дабаўка да таго, што ўзважваецца, калі ў ім не хапае вагі.

  • Сыр з даважкай.

давазіцца, ; зак.

Празмерна доўга возячыся, набыць якую-н. непрыемнасць.

  • Давазіўся да прастуды.

давазіць, ; зак.

Скончыць возку чаго-н.

  • Усё сена не паспелі д.

давай, часц. (разм.).

Ужыв. пры інфінітыве для ўзмацнення якога-н. дзеяння.

  • Прыбег і д. крычаць.

давалачы, ; зак. (разм.).

З цяжкасцю данесці, дацягнуць да якога-н. месца.

  • Ледзь давалок мех бульбы.
  • Хлопцы не змаглі д. лодку да возера.

|| незак. давалакаць, .