Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гімназіст, ✂, м.

Вучань гімназіі.

|| ж. гімназістка, ✂.

|| прым. гімназісцкі, ✂.

гімназія, ✂, ж.

Агульнаадукацыйная сярэдняя навучальная ўстанова.

  • Жаночая г.

|| прым. гімназічны, ✂.

гімнаст, ✂, м.

Спартсмен, які займаецца гімнастыкай.

|| ж. гімнастка, ✂.

гімнастыка, ✂, ж.

Сістэма практыкаванняў для фізічнага развіцця арганізма.

|| прым. гімнастычны, ✂.

гімнасцёрка, ✂, ж.

Верхняя сарочка са стаячым каўняром, прынятая як ваеннае форменнае адзенне.

гінекалогія, ✂, ж.

Навука, якая вывучае анатама-фізіялагічныя асаблівасці жаночага арганізма, жаночыя хваробы і іх лячэнне.

|| прым. гінекалагічны, ✂.

гінеколаг, ✂, м.

Спецыяліст па гінекалогіі.

гінуць, ✂; незак.

  1. Падвяргацца знішчэнню, гібелі.

    • Г. ад кулі.
    • Расліны гінуць ад марозу.
  2. перан. Рушыцца, не адбывацца (пра планы, намеры і пад.).

    • Гіне мая надзея на паездку.

|| зак. загінуць, ✂.

гіпа..., прыстаўка.

Утварае назоўнікі і прыметнікі са знач. недасягнення мяжы, нормы, напр. гіпавітаміноз, гіпасакрэцыя, гіпатэрапія, гіпагенны.

гіпапатам, ✂, м.

Тое, што і бегемот.